27 красавiка 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нанесла ракетны ўдар па Сірыі з Міжземнага мора

36
Расея нанесла ракетны ўдар па Сірыі з Міжземнага мора

Расейскія караблі ў Міжземным моры нанеслі ўдар у раёне правінцыі Латакія, над якім напярэдадні турэцкія ВПС збілі расейскі бамбавік Су-24.

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў Лондане, атака на раёны Джабаль Акрад і Джабаль Туркман, кантраляваныя баевікамі руху «Фронт аль-Нусра», вялася як з паветра, так і з дапамогай крылатых ракет, выпушчаных з караблёў ва Усходнім Міжземнамор'і, піша РБК.

Кіраўнік групоўкі мяцежнікаў «Ліва Сукур аль-Джабаль» Хасан Хадж Алі таксама паведаміў агенцтву Reuters, што напад на раён, дзе напярэдадні ўпаў расейскі самалёт, вялася ў тым ліку з ужываннем артылерыі сірыйскага ўрадавага войска.

Напярэдадні менавіта баевікі, што трымалі абарону ў раёна Джабаль Туркман, паведамілі, што забілі абодвух расейскіх пілотаў, што катапультаваліся са збітага турэцкім знішчальнікам бамбавіка. Яны ж абстрэльвалі вайсковыя верталёты, накіраваныя для эвакуацыі лётчыкаў.

Раніцай 25 лістапада стала вядома, што адзін з лётчыкаў жывы, здаровы і быў эвакуяваны ў раён аэрадрома Хмеймім у выніку выратавальнай аперацыі. Яе падрабязнасцяў міністр абароны Сяргей Шайгу не паведаміў.

Таксама 25 лістапада прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што лётчыкі турэцкіх ВПС, збіўшыся расейскі самалёт, не ведалі, якой краіне ён належыць. Ён таксама адзначыў, што Су-24 быў збіты ў паветранай прасторы Турцыі ды некаторыя часткі самалёта ўпалі на зямлю на турэцкім баку і паранілі двух чалавек. У Маскве гэтую інфармацыю зняпраўдзілі. Мінабароны Расеі заявіла, што бамбавік не пакідаў паветранай прасторы Сірыі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў узнагародзіць загінулага камандзіра Су-24 Зоркай Героя Расеі пасмяротна. Раней ён абвясціў, што ўзнагароды атрымаюць таксама выжыўшы штурман экіпажа і ўдзельнікі аперацыі ў ягоным ратаванні.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках