7 траўня 2024, aўторак, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага алігарха за ўгоду з ІД

4
ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага алігарха за ўгоду з ІД

ЗША абвінавачваюць расейскага мільярдэра Кірсана Ілюмжыныва ў пасярэдніцтве пры куплі нафты урадам Сірыі ў ІД.

Аддзел кантролю за замежнымі актывамі (OFAC) скарбніцы ЗША абвясціў аб увядзенні санкцый супраць некалькіх асоб і арганізацый, у тым ліку супраць расейскага алігарха Кірсана Ілюмжынава і ягонага блізкага бізнэс-партнёра Мудалала Хуры, з фармулёўкай "за пасярэдніцтва ў пагадненні куплі нафты Сірыйскім рэжымам у Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта (ІДІЛ)". Санкцыі распаўсюджваюцца таксама на банк Рускі Фінансавы Альянс, які знаходзіцца пад кантролем Кірсана Ілюмжынава і Мудалала Хуры, піша ЛІГА.net.

Як сказана ў прэс-рэлізе OFAC, Мудалал Хуры і Кірсан Ілюмжынаў выступалі як прадстаўнікі шэрагу асоб і арганізацый, якія знаходзяцца пад санкцыямі, у тым ліку ўрада Сірыі, Цэнтральнага Банка Сірыі, губернатара Адзіб Майалеха (пад санкцыямі з ліпеня 2012 года) і супрацоўніка Цэнтральнага банка Сірыі Батула Рыда (пад санкцыямі з сакавіка 2015 года).

Кірсан Ілюмжынаў - расейскі мільярдэр і палітык, першы і адзіны прэзідэнт Рэспублікі Калмыкія (1993-2005), затым першы кіраўнік Рэспублікі Калмыкія (2005-2010). З 1995 года - нязменны прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках