26 красавiка 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Францыі: Авіяўдары супраць «Ісламскай дзяржавы» трэба дапоўніць наземнымі аперацыямі

4
МЗС Францыі: Авіяўдары супраць «Ісламскай дзяржавы» трэба дапоўніць наземнымі аперацыямі

Для эфектыўнай барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» неабходныя не толькі авіяўдары, але і наземныя сілы.

Як заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус, з задачай наземных аперацый могуць справіцца Свабоднае сірыйскае войска, курды і ўрадавыя войскі Сірыі, паведамляе РІА «Новости».

«Мы не хочам пасылаць свае войскі, гэта будзе контрпрадуктыўна. З гэтай задачай могуць справіцца Свабоднае сірыйскае войска, курды і, чаму б і не, войскі сірыйскага рэжыму», - сказаў Фабіус ў эфіры радыёстанцыі RTL.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд правёў перамовы з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным падчас якіх дамовіўся аб абмене разведвальнай інфармацыяй для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках