29 красавiка 2024, панядзелак, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі забараняюць паказы фільма Анджэя Вайды «Катынь»

8
У Расеі забараняюць паказы фільма Анджэя Вайды «Катынь»

У Санкт-Пецярбургу і Цюмені скасавалі паказ мастацкай стужкі знакамітага польскага рэжысёра Анджэя Вайды «Катынь».

У Цюменскай вобласці скасавалі бясплатны паказ фільма Анджэя Вайды «Катынь», які павінен быў адбыцца 26 кастрычніка ў рамках Дзён польскай культуры. Як паведаміў ТАСС прэзідэнт Цюменскага абласнога цэнтра польскай культуры і асветы «Лятарнік» Сяргей Філь, пастанова аб скасаванні дэманстрацыі фільма была агучана за некалькі гадзін да пачатку сеансу, нягледзячы на тое, што праграма фестывалю была ўзгодненая.

У сваю чаргу, у камітэце спраў нацыянальнасцяў Цюменскай вобласці заявілі, што скасаванне паказу звязанае з адсутнасцю пракатнага пасведчання ў арганізатараў мерапрыемства. Закон аб абавязковых пракатных пасведчаннях увайшоў у дзеянне летам 2014 года, паведамляе «Радыё Свабода».

Увечары 26 лістапада ў пецярбургскі Навукова-інфармацыйны цэнтр «Мемарыял» прыйшоў памочнік пракурора Цэнтральнага раёна ў суправаджэнні сямі паліцэйскіх. Яны патлумачылі, што хочуць праверыць, ці не паказваюць тут фільм Анджэя Вайды «Катынь». Калі праваабаронцы папрасілі іх прад'явіць дакументы з абгрунтаваннем праверкі, яны спаслаліся на атрыманае «Мемарыялам» папярэджанне Міністэрства культуры аб недапушчальнасці паказваць фільм без пракатнага пасведчання. Супрацоўнікі НДЦ «Мемарыял» уважаюць праверку незаконнай.

Мастацкі фільм польскага рэжысёра Анджэя Вайды «Катынь» выйшаў на экраны ў верасні 2007 года. У расейскі пракат карціна была дапушчаная толькі ў 2010 годзе. Фільм распавядае пра падзеі 1940, калі пад Катынню ў Смаленскай вобласці супрацоўнікі НКУС расстралялі больш за 20 тысяч палякаў. Савецкая прапаганда спісвала адказнасць за гэта злачынства на нацысцкую Нямеччыну. І толькі ў 1990 годзе Катынская трагедыя была прызнана савецкім кіраўніцтвам адным з цяжкіх злачынстваў сталінізму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках