29 красавiка 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тактычная група «Беларусь» павіншавала з Днём герояў

7
Тактычная група «Беларусь» павіншавала з Днём герояў

Беларусы, што ваююць за Украіну, павіншавалі сваіх суайчыннікаў з гадавінай «Слуцкага збройнага чыну».

Віншаванні тактычная група «Беларусь» апублікавала ў сваёй групе ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», паведамляе charter97.org.

«У гісторыі кожнага народа ёсць даты, якія памятаюць нашчадкі і ганарацца імі. І ў беларусаў шмат такіх дат, таму што наша гісторыя пісалася крывёю змагароў за свабоду і незалежнасць.

Годнае месца ў гісторыі Беларусі займаюць слуцкія паўстанцы, якія ў 1920 «пайшлі паміраць, каб жыла Радзіма». Цягам месяца яны абаранялі ад ордаў з Усходу насельніцтва Слуцка, якое выказалася за самавызначэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Маскоўска-бальшавіцкае войска ў некалькі разоў пераўзыходзіла два слуцкія палкі БНР, але многія случчакі гераічна біліся да апошняга. Яны не здрадзілі паплечнікам і не перабеглі да ворага, таму сёння, 27 лістапада, беларусы святкуюць Дзень Герояў.

Тактычная група «Беларусь» віншуе ўсіх беларусаў са святам.

Мы нашчадкі слуцкіх паўстанцаў, мы перанялі сцяг барацьбы.

Будзем вартыя нашых герояў і працягнем барацьбу за ідэалы Слуцкага паўстання!

Беларусь будзе Незалежнай дзяржавай, а беларускі народ гаспадаром сваёй зямлі!», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках