29 красавiка 2024, панядзелак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсійны ўзрост у Беларусі хочуць павысіць да 65 гадоў

142
Пенсійны ўзрост у Беларусі хочуць павысіць да 65 гадоў

Закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту ўжо гатовы, заявіў кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Пра гэта экспэрт заявіў падчас дыскусіі ў Беларускім доме ў Варшаве, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Апошнім часам гавораць аб нейкіх рэформах. Тым не менш, Лукашэнка ў час сваёй чарговай т.зв. «інаўгурацыі» казаў, што ніякіх рэформаў з яго выбіваць не будуць. На вашу думку, якія ёсць цяпер сцэнары для Беларусі?

- Сцэнар вельмі просты - будуць грошы ў бюджэце, ці не. Калі бюджэт будзе мець праблемы з напаўняльнасцю, то перш за ўсё парэжуць тое, што не ёсць крытычна важным для рэжыму. Гэта сацыяльная сфера. Таму, на жаль, я не выключаю, што вось гэты праект «сацыяльная дзяржава» будзе вельмі хутка згорнуты. Прынамсі, наколькі мне вядома, распрацаваны ўвесь корпус заканадаўчых дакументаў аб павышэнні пенсіённага ўзросту да 65 гадоў, для ўсіх. Пры тым, што ў нас сярэдняя працягласць жыцця - блізу 70.

- Якія яшчэ змены, якія могуць адбіцца на жыцці звычайнага беларуса, магчымыя ў найбліжэйшыя гады?

- Думаю, што гэта, безумоўна, жыллёва-камунальная сфера, таму што гэта масавая сфера, якая паглынае шмат грошай. Гэта сфера вышэйшай адукацыі, гэта значыць, памяншэнне бюджэтных месцаў, і пашырэнне платных. Ну і, безумоўна, гэта медыцына, якая дэ-факта ўсё больш і больш становіцца платнай.

Нагадаем, жанчыны ў Беларусі выходзяць на пенсію ў 55, мужчыны - у 60. Цяпер у краіне больш за 2,5 мільёна пенсіянераў (27% ад насельніцтва), пры гэтым 644 000 з іх працягваюць працаваць. Сума сярэдняй пенсіі па ўзросту ў верасні склала крыху больш за 2,9 мільёна рублёў.

Улады неаднаразова выказваліся за павелічэнне пенсійнага ўзросту для беларусаў.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках