29 красавiка 2024, панядзелак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Лошыцы: Патрэбныя «зялёныя зоны», а не ўшчыльненне мікрараёна

2
Жыхары Лошыцы: Патрэбныя «зялёныя зоны», а не ўшчыльненне мікрараёна
Фота: onliner.by

У адміністрацыю Ленінскага раёна Менска перададзена блізу дзвюх тысяч подпісаў супраць зносу «вёскі навукоўцаў» у Лошыцы.

У адміністрацыю Ленінскага раёна Менска 26 лістапада перададзены ліст-прапанова супраць зносу «вёскі навукоўцаў» у мікрараёне Лошыца, пад якім падпісаліся 1943 чалавека, паведаміў БелаПАН каардынатар грамадскай кампаніі «Генплан - для менчукоў!» Дзяніс Кобрусеў.

Зварот перададзены ў межах грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Унясенне змяненняў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання (ПДП) жылога раёна Лошыца», які праходзіў з 2 да 26 лістапада.

На дваццаці двух старонках заўваг і прапаноў, якія накіравалі мясцовыя жыхары ў адміністрацыю Ленінскага раёна, закраналіся розныя праблемы. Указвалася на неабгрунтаванасць размяшчэння на 46% тэрыторыі Лошыцы яшчэ 19,1 тыс. жыхароў, а таксама на адсутнасць у планах будаўніцтва дастатковай колькасці аб'ектаў гарантаванага сацыяльнага абслугоўвання.

Жыхары адзначылі, што спартзалаў і басейнаў запланавана ўдвая менш, чым трэба паводле дзейным нарматывам. Новых паштовых аддзяленняў па нормах трэба будаваць тры, а плануецца будаўніцтва двух. Таксама плануецца будаўніцтва 17135 парковачных месцаў, тады як па нормах патрэбна 23028. Прычым размяшчэнне такой колькасці парковачных месцаў не дазволіць выканаць нарматыў па забяспечанасці зялёнымі насаджэннямі жыхароў. Гараджане таксама мяркуюць, што будаўніцтва высотнай забудовы будзе парушаць Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - «Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс», так як на тэрыторыі Лошыцкага парку, а таксама ў межах водаахоўных зон рэк Лошыцы і Свіслачы, якія ўваходзяць у межы ПДП, насяляюць сем відаў дзікіх жывёл і адзін від раслін, уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Павелічэнне колькасці жыхароў раёна да 60,6 тысяч чалавек і шчыльная жылая забудова прылеглых зон істотна павялічаць антрапагенную нагрузку на натуральныя прыродныя комплексы і ландшафты, што прывядзе да пагаршэння стану натуральных месцаў пражывання ўнікальных аб'ектаў, адзначаецца ў лісце.

У сваім звароце жыхары прапаноўваюць: прадугледзець захаванне кварталаў сядзібнай забудовы («вёскі навукоўцаў»), захаваць існуючы гаражны кааператыў «Планар», паменшыць аб'ёмы жылога і грамадскага фонду, унесці ў ПДП патрабаванні па тэрмінах узвядзення ўсіх мінімальна неабходных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, змяніць шчыльнасць жылой забудовы з высокашчыльнай на сярэднешчыльную. Таксама яны патрабуюць унесці ў зацверджаную частка ПДП «забарону і абмежаванні зон аховы Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу», прадугледзець у ПДП «установы культуры неабходнай ёмістасці».

«На жаль, недастаткова людзей у Лошыцы ведала пра абмеркаванні планаў забудовы. Але калі мы расказвалі пра абмеркаванні і тлумачылі сутнасць заўваг і прапаноў, то нязменна сустракалі падтрымку. Калі б усе жыхары Лошыцы ўзялі ўдзел у абмеркаванні, мы б сабралі значна больш за дзве тысячы подпісаў. Мы разлічваем, што заўвагі і прапановы будуць разгледжаныя і ўлічаныя ў планах забудовы Лошыцы», - адзначыла прадстаўнік ініцыятыўнай групы жыхароў Любоў Гамолка.

На думку Кобрусева, «заўвагі і прапановы, накіраваныя арганізатару грамадскага абмеркавання, паказваюць, што планы гарадскіх уладаў пабудаваць як мага болей квадратных метраў разыходзяцца з іх магчымасцямі зрабіць гэта ў адпаведнасці з беларускім нарматыўным заканадаўствам». «Дзве тысячы сабраных подпісаў сведчаць, што менчукоў такія планы не задавальняюць: людзі хочуць камфортнага пражывання, наяўнасці сацыяльнай і іншай інфраструктуры, дастатковай колькасці зялёных насаджэнняў, захавання такіх раёнаў, як «вёска навукоўцаў», з іх унікальнай ідэнтычнасцю, якую не замяніць безаблічным панэльным домабудаваннем», - мяркуе каардынатар кампаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках