На поўначы Сірыі ваююць сухапутныя падраздзяленні расейскага войска?
6- 27.11.2015, 14:46
- 17,886
Расейская авіяцыя прадаўжае праводзіць баявыя вылеты над тэрыторыяй Сірыі ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Турцыяй.
У перыяд з 24 да 26 лістапада ўзброеныя сілы рэжыму Башара Асада ўсталявалі кантроль над шэрагам апорных пунктаў байцоў апазіцыі са Свабоднага сірыйскага войска (CCА) у раёне гары Туркман на поўначы правінцыі Латакія. Пра гэта гаворыцца ў сённяшняй зводцы Галоўнай ўправы выведкі Украіны, піша "Лiга.нет".
Непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях на баку войскаў Асада ў гэтай аперацыі бралі сухапутныя падраздзяленні міжтыпавой групоўкі ВС РФ у Сірыі.
Акрамя гэтага, войскі рэжыму пашырылі падкантрольныя тэрыторыі каля авіябазы Квейрыс у правінцыі Алепа.
У сваю чаргу, у выніку контрнаступальных дзеянняў пад кантроль апазіцыі перайшоў шэраг населеных пунктаў у раёнах на поўдзень і паўднёвы захад ад Алепа, а таксама ў паўночна-ўсходняй частцы Латакіі.
За 25-26 лістапада самалёты ВПС РФ нанеслі 35 ракетна-бомбавых удараў па пазіцыях сірыйскай апазіцыі ў раёне пасёлка Азаз, які размешчаны ў 10 км ад мяжы з Турцыяй.