26 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Польшчы адмовіла ЗША ў экстрадыцыі рэжысёра Паланскі

4
Пракуратура Польшчы адмовіла ЗША ў экстрадыцыі рэжысёра Паланскі
РАМАН ПАЛАНСКІ

Пракуратура Кракава пацвердзіла папярэднюю пастанову мясцовага суда аб адмове ў экстрадыцыі ў ЗША рэжысёра Рамана Паланскі.

Пра гэта паведамляе "Лiга.нет" са спасылкай на AFP.

У Злучаных Штатах рэжысёра з сусветным імем абвінавачваюць у згвалтаванні непаўналетняй у 1977-ім годзе. Раман Паланскі прызнаў сябе вінаватым, але ўцёк у Францыю, баючыся доўгага тэрміну зняволення.

Пастанова кракаўскай пракуратуры канчатковая і абскарджанню не падлягае. Яна ўвойдзе ў дзеянне пасля афіцыйнай перадачы дакументаў амерыканскаму боку.

Паланскі паведаміў, што рыхтуецца да здымак у Кракаве новага фільма, хоць судовая цяжба адабрала ў яго шмат энэргіі.

Раман Паланскі з'яўляецца рэжысёрам такіх фільмаў, як "Дзіця Размары" і "Піяніст", за якога ён у 2005 атрымаў Оскар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках