1 траўня 2024, Серада, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрась Беленькі: Беларусам трэба памятаць, за што змагаліся слуцкія героі

6

Дзень герояў адзначылі ў Слуцку, а таксама Менску, Вільні, Нью-Ёрку і Варшаве.

27 лістапада 1920 года пачаліся сутыкненні паміж беларускімі фармаваннямі і Чырвонай арміяй. Слуцкае паўстанне працягвалася да канца снежня. Спачатку беларусы рабілі паспяховыя атакі, аднак у выніку савецкае войска здолела здушыць супраціў, паведамляе «Белсат».

Актывісты «Альтэрнатывы» з нагоды Дня герояў сёння раздавалі ў сталіцы сцяжкі з гербам «Пагоня». У Слуцку ж сёння плануецца шэсце і мітынг, дазволены райвыканкамам. Збор а 14:30 ля Слуцкага краязнаўчага музея.

А ў нядзелю актывісты з Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ аб'едуць аўтобусам гарады і вёскі, звязаныя з паўстаннем. Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Юрась Беленькі нагадаў, што ў 1920-ым годзе адбываліся ўзброеныя сутыкненні паміж войскам Беларускай Народнай Рэспублікі і сіламі Расейскай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. Тады ваявалі слуцкія паўстанцы-добраахвотнікі, якіх набралася 10 тысяч.

«Гэтыя людзі выдатна разумелі, што будзе, калі расейскія акупанты прыйдуць на нюю зямлю - гэта смерць, гэта разруха, гэта суцэльная бяда. Цяперашнім беларусам трэба нагадаць гэта і тое, што не проста так ва ўсёй Беларусі ўзніклі Курапаты і столькі нявінных жыццяў, найлепшых беларусаў было знішчана гэтымі акупантамі з Усходу. Гэта ёсць простая ісціна, што трэба любымі сродкамі захаваць сваю незалежнасць. Захаваць незалежную Беларусь - гэта даць перспектыву нашчадкам для развіцця нацыі, перспектыву дабрабыту і спыніць наступ агрэсіўнай расейскай ваеншчыны, якая хоча ствараць свае вайсковыя базы, сварыцца ва ўсім свеце і лезе нахабна, каб развязаць новую вайну. Гэта беларусам трэба зразумець», - заўважыў Беленькі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках