26 красавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Турцыі раяць грамадзянам адмовіцца ад паездак у Расею

Улады Турцыі раяць грамадзянам адмовіцца ад паездак у Расею

Улады Турцыі рэкамендавалі сваім грамадзянам не здзяйсняць паездак у Расею без крайняй неабходнасці.

У паведамленні МЗС Турцыі, якое прыводзіць прэс-служба міністэрства, паказваецца, што ў Расеі грамадзяне краіны «сутыкаюцца з пэўнымі цяжкасцямі». У сувязі з гэтым замежнапалітычнае міністэрства рэкамендуе па неабходнасці адкласці паездку ў Расею, паведамляе РБК.

Грамадзянам Турцыі, якія знаходзяцца ў Расеі, для высвятлення сітуацыі прапануецца звярнуцца ў амбасаду.

Напярэдадні міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў, што з 1 студзеня Масква прыпыняе бязвізавы рэжым з Турцыяй, патлумачыўшы гэта тым, што ў Анкары не могуць напоўніцу гарантаваць бяспеку расейскіх грамадзян.

На прэс-канферэнцыі ў пятніцу Лаўроў паведаміў, што ў 2015 годзе больш за 200 расейскіх грамадзян былі дэпартаваныя з Турцыі пасля таго, як «яны былі абвінавачаныя турэцкімі ўладамі ў незаконнай дзейнасці». Са словаў міністра, нягледзячы на наяўнае пагадненне, толькі ў сямі з больш чым 200 выпадкаў расейскі бок быў загадзя інфармаваны аб такой дэпартацыі.

Цяпер грамадзяне Турцыі маюць права ўехаць у Расею без візы на 30 дзён. Для больш працяглага знаходжання, а таксама вучобы або працы патрабуецца атрыманне расейскай візы. Такімі ж правамі па знаходжанні ў Турцыі валодаюць грамадзяне Расеі. Гэты парадак зацверджаны пагадненнем паміж дзвюма краінамі, падпісаным у 2010 годзе.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія ВПС збілі расейскі самалёт Су-24 на падставе таго, што ён уварваўся ў паветраную прастору краіны. Бамбавік упаў на тэрыторыі Сірыі ў 4 км ад турэцкай мяжы. У выніку загінуў пілот, прычым праз агонь з зямлі, але штурмана ўдалося выратаваць. Таксама падчас пошукавай аперацыі загінуў марскі пяхотнік-кантрактнік, калі паўстанцы мінамётным агнём знішчылі вымушана сеўшы расейскі верталёт Мі-8.

Турэцкі лідар фактычна зняпраўдзіў заяву Пуціна аб тым, што расейскі самалёт выконваў антытэрарыстычную місію супраць ІД. Ён падкрэсліў, што ў згаданым раёне няма баевікоў - там пражываюць сірыйскія туркмены, абавязанні ў абароне якіх узяла на сябе Анкара.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках