27 красавiка 2024, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Парламент Вялікай Брытаніі падтрымлівае аперацыю ў Сірыі

The Telegraph: Парламент Вялікай Брытаніі падтрымлівае аперацыю ў Сірыі

Вайскова-паветраныя сілы Вялікай Брытаніі могуць далучыцца да нанясення авіяўдараў на баку кааліцыі цягам некалькіх гадзін.

Аб гэтым піша брытанскае выданне The Telegraph са спасылкай на крыніцы.

У парламенце Вялікай Брытаніі выявілася дастаткова галасоў для прыняцця пастановы аб распачынанні ваеннай аперацыі супраць баевікоў "Ісламскай дзяржавы" (ІДІЛ) у Сірыі. Першапачаткова некаторыя брытанскія парламентарыі-кансерватары былі скептычна настроеныя супраць нанясення авіяўдараў на Блізкім Усходзе. Яны змянілі сваё меркаванне пасля таго, як 115 з 231 прадстаўніка Лейбарысцкай партыі пагадзіліся падтрымаць ініцыятыву ўрада аб распачынанні ваеннай аперацыі. Галасаванне ў пытанні бамбаванняў у Сірыі адбудзецца ў чацвер, 3 снежня.

Паводле інфармацыі брытанскага абароннага міністэрства, Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы могуць далучыцца да баявых дзеянняў на баку кааліцыі цягам некалькіх гадзін. Міністр замежных спраў Вялікабй Брытаніі Філіп Хэманд адзначыў, што падтрымка ініцыятывы аб нанясенні авіяўдараў у Сірыі з'яўляецца актуальнай на парадку дня.

Пасля таго, як ісламісты ўчынілі серыю тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, Дэвід Кэмеран заявіў, што "Ісламская дзяржава" ўяўляе найбольшую пагрозу для бяспекі Вялікай Брытаніі. 26 лістапада ён звярнуўся да парламента з просьбай санкцыянаваць удары Каралеўскіх ВПС па пазіцыях ІДІЛ у Сірыі.

Учора, 27 лістапада, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заклікаў дэпутатаў парламента Вялікай Брытаніі "праявіць салідарнасць з Францыяй" і ўхваліць удзел брытанскай авіяцыі ў ваеннай аперацыі.

На гэты момант брытанская авіяцыя бамбуе баевікоў выключна на тэрыторыі Ірака.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках