Заснавальнік «Хору Турэцкага» задумаўся аб змене назвы і прозвішча
52- 28.11.2015, 20:25
- 34,361
Міхаіл Турэцкі прызнаўся, што абвастрэнне стасункаў паміж Расеяй і Турцыяй заахвоціла яго задумацца аб змене назвы калектыву і прозвішча.
Словы спевака пераказвае РСН.
«Паспешлівыя пастановы ў такім важным пытанні прымаць складана. Назва калектыву памяняць не складана. Прозвішча памяняць - прозвішча жонкі, можа, вазьму», - заявіў Турэцкі.
Акрамя таго, шоўмэн палічыў патрэбным расказаць пра этымалогію свайго прозвішча. З ягоных слоў, яно паходзіць ад назвы польскага паселішчы Тэрэц і з Турцыяй ніяк не звязанае.
Хор пад кіраўніцтвам Міхаіла Турэцкага быў сабраны ў 1989 годзе для адраджэння традыцый габрэйскай літургічнай музыкі. У 2003 годзе калектыў атрымаў сваю цяперашнюю назву «Арт-гурт Хор Турэцкага» і пашырыў рэпертуар, які цяпер уключае оперную класіку, джаз, рок-музыку і гарадскі фальклёр. У верасні 2015-га «Хор Турэцкага» пачаў выступаць з юбілейнымі канцэртамі, прысвечанымі свайму 25-годдзю.
Стасункі паміж Расеяй і Турцыяй абвастрыліся пасля таго, як турэцкія ВПС збілі расейскі бамбавік Су-24, калі ён перасёк дзяржаўную мяжу краіны. Самалёт упаў на поўначы Сірыі, камандзір экіпажа загінуў, штурман быў выратаваны дзякуючы аперацыі, падчас якой быў забіты расейскі марпех.