26 красавiка 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэолаг з Оршы пераблытала бел-чырвона-белы сцяг і арнамент

39
Ідэолаг з Оршы пераблытала бел-чырвона-белы сцяг і арнамент

Кіраўніца Аршанскага ідэалагічнага аддзела ўбачыла ў арнаменце бел-чырвона-белы сцяг і загадала прыбраць яго.

Гледачы канцэрта, прысвечанага 85-й гадавіне Уладзіміра Караткевіча, магчыма, нічога і не заўважылі. Бо да самага пачатку іх не пускалі ў залю, пакуль мянялі афармленне сцэны, спецыяльна зробленае да юбілею пісьменніка-земляка, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Загадчыца раённага аддзела ідэалогіі, культуры і спраў моладзі Ганна Святлова ўбачыла ў афармленні сцэны традыцыйны арнамент, намаляваны чырвонай фарбай на белым фоне. І заявіла, што здалёк гэта можна прыняць за «апазіцыйны» бел-чырвона-белы сцяг. Тэхнічныя работнікі гарадскога цэнтра культуры павінны былі выконваць тэрміновы загад - завешваць арнамент стылізаванымі ручнікамі.

Але былі настолькі здзіўлены, што не маглі не падзяліцца ўражаннямі са сваімі знаёмымі. І цяпер у Оршы шырока абмяркоўваюць, наколькі «асцярожнічае» чыноўніца, калі нават арнамент здаецца ёй «крамольным». Асабліва ўражвае, што такія асцярогі выявіліся ў важны для ўсіх аршанцаў дзень - 26 лістапада, на гадавіну пісьменніка-земляка Уладзіміра Караткевіча.

Яшчэ аб адной перасцярозе аматары беларускага мастацтва даведаліся 27 лістапада. Высвятляецца, Ліна Гатоўская, дырэктар музея Уладзіміра Караткевіча, нечакана скасавала канцэрт Сяргея Доўгушава, артыста дзяржаўнай філармоніі, удзельніка Harmonic style project, SD і гурту «Вурай». Спявак распавёў, што атрымаў афіцыйнае запрашэнне выступіць, адкарэктаваў для гэтага свой канцэртны графік і раптам за дзень да канцэрту атрымаў адмову па электроннай пошце. Разам з выбачэннямі дырэктарка музея патлумачыла артысту прычыны: маўляў, даслоўна напярэдадні былі ўнесеныя змены ў праграму, і замест яго наважана было ўключыць у канцэрт іншых, мясцовых выступоўцаў.

Дарэчы, Сяргей Доўгушаў таксама ўважае сябе «мясцовым» - ён нарадзіўся ў Аршанскім раёне, не раз тут выступаў, у тым ліку і ў музеі Уладзіміра Караткевіча. Аднак, з яго слоў, усе стасункі з гэтай установай ён гатовы спыніць. І выступіць 27 лістапада ў вузкім сяброўскім коле прыхільнікаў-слухачоў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках