26 красавiка 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раян Веске: «Дынама» паспрабуе перапыніць серыю з перамог і параз

3
Раян Веске: «Дынама» паспрабуе перапыніць серыю з перамог і параз
Раян Веске

Нападнік менскага «Дынама» верыць, што ў панядзелак каманда зможа перапыніць 12-матчавую серыю з перамог і параз.

Пра гэта Раян Веске заявіў у інтэрв'ю tut.by.

- Выдатны матч, добрая перамога. Цяпер нам трэба перамагчы у панядзелак, каб перапыніць нарэшце гэтую серыю з перамог і параз. Было б выдатна зрабіць гэта дома перад роднымі заўзятарамі. Іх прысутнасць з'яўляецца нашай вялікай перавагай перад спаборнікам, - сказаў ён.

- Здалося, што ў трэцім перыядзе каманда трохі расслабілася.

- Проста мы гулялі ў больш абарончы хакей, стараліся даўжэй трымаць шайбу. Не сказаў бы, што расслабіліся, проста паказвалі хакей, які нам патрэбен быў для таго, каб утрымаць перамогу. Думаю, пасля таго, як лік стаў 5:2, мы былі ўжо недасягальныя.

- Другі перыяд атрымаўся проста ударным. Што сказаў трэнер у распранальні?

- Так, ён унёс сякія-такія карэкціроўкі ў нашу гульню, але важна было і тое, што мы сталі гуляць больш актыўна, больш прэсінгавалі спаборніка, а ўсе чатыры звяны стараліся гуляць у зоне атакі. Такі падыход у выніку прынёс нам поспех.

Нагадаем, учора менскае «Дынама» ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ перамагло «Адмірал» - 5:3.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках