28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента: Квоты не развяжуць праблему ўцекачоў

Прэзідэнт Еўрапарламента: Квоты не развяжуць праблему ўцекачоў
Марцін Шульц

Марцін Шульц мяркуе, што квоты не развязваюць праблемы негатоўнасці ўсіх краін ЕЗ прымаць уцекачоў.

Увогуле добрая ідэя мае «дзве зачэпкі», сказаў ён у інтэрв'ю Der Spiegel. На думку Марціна Шульца, галоўная праблема - «квоты ўводзяцца з разліку на тое, што ўсе еўрапейскія краіны гатовыя прымаць уцекачоў», - паведамляе «Еўрарадыё».

Па-другое, незразумела, што рабіць, калі верхні ліміт квот будзе дасягнуты. «Мы хочам сказаць людзям, якім пагражае небяспека, маўляў, нам крыўдна, мы павінны вас адправіць назад?» - растлумачыў Шульц.

Нагадаем, ідэю квот на легальны прыём уцекачоў Еўропай прапанавала Ангела Мэркель. На яе думку, неабходна «замяніць нелегальнасць легальнасцю», усталяваўшы «квоты на легальную міграцыю», узгодненыя паміж краінамі Еўразвязу.

29 лістапада, плануецца саміт ЕЗ з удзелам Турцыі дзеля пошукаў пераадолення крызісу ўцекачоў. Брусэль плануе перадаць Анкары дапамогу грашыма наўзамен на дапамогу ў запаволенні патоку ўцекачоў у Еўропу.

Але думку Шульца, гэта «не пагадненне, гэта неабходнасць для карысці Турцыі, Еўропы і, перш за ўсё, уцекачоў». «Калі мы палепшым умовы жыцця ў Турцыі, мы павысім шанцы, што ўцекачы застануцца там і не трапяць у рукі незаконных перавозчыкаў», - дадаў прэзідэнт Еўрапарламента.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках