27 красавiка 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі велагоншчык стаў спортдырэктарам каманды "Газпрома"

2
Беларускі велагоншчык стаў спортдырэктарам каманды "Газпрома"
Аляксандр Кучынскі

Беларускі велагоншчык Аляксандр Кучынскі закончыў спартовую кар'еру.

Як піша Tut.by, цяпер адзін з найлепшых раварыстаў нашай краіны стаў спартовым дырэктарам расейскай пракантынентальнай каманды "Русвело", якая з наступнага сэзону будзе насіць назву "Газпром".

28 лістапада 36-гадовы беларус быў на прэзэнтацыі новага складу гэтага клуба.

За сваю кар'еру Кучынскі выступаў за італійскія клубы "АморэВіта", "Кераміка Фламінія", "Ліквігаз" і расейскую "Кацюшу". У складзе гэтых камандаў раварыст трапляў у топ-10 этапаў "Тур дэ Франс" і "Джыра-д'Італія", а таксама тры разы перамагаў у чэмпіянаце Беларусі.

У 2014 годзе Кучынскі быў капітанам і адным са стваральнікаў першай беларускай кантынентальнай каманды "Мінск". У складзе гэтай каманды ён здабыў этап румынскай шматдзёнкі "Тур Шэклерланд" і некалькі разоў займаў прызавыя месцы на гонках у Беларусі, Расеі і Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках