Лукашэнка запатрабаваў абнавіць ракетныя комплексы
30- 3.11.2015, 19:23
- 37,212
Лукашэнка даручыў Дзяржкамвайскпраму забяспечыць беларускае войска ў 2016-2017 гадах больш дасканалымі ракетнымі комплексамі.
Даручэнне было агучанае падчас паездкі Лукашэнкі на завод дакладнай электрамеханікі ў Дзяржынскім раёне, на якім ажыццяўляецца лакалізацыя вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз", піша АФН.
Далёкасць гэтага ракетнага комплексу складае блізу 200 км.