1 траўня 2024, Серада, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вулкан на Камчатцы «стрэльнуў» васьмікіламетровым слупом попелу

1
Вулкан на Камчатцы «стрэльнуў» васьмікіламетровым слупом попелу

Вулкан Жупаноўскі на Камчатцы выкінуў слуп попелу на вышыню да 8 км над узроўнем мора.

Пра гэта ў панядзелак 30 лістапада паведамілі ТАСС у Камчацкім філіяле геафізічнай службы Расейскай акадэміі навук.

«Сёння на вулкане Жупаноўскі адбыўся выкід попелу на вышыню да 8 км над узроўнем мора. Попел распаўсюджваецца ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім напрамках», - паведаміў суразмоўца агенцтва. Населеныя пункты на шляху распаўсюджвання шлейфу адсутнічаюць, таму насельніцтву выпадзенне вулканічных часціц не пагражае.

Раней Жупаноўскаму замест зялёнага прысвоены аранжавы код небяспекі. Да актывізацыі 27 лістапада волат апошні раз выкідваў попел у ліпені сёлета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках