1 траўня 2024, Серада, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская міліцыя эвакуявала пасажыраў аўтавакзала

6
Гомельская міліцыя эвакуявала пасажыраў аўтавакзала

Учора ўвечары ў Гомелі тэрмінова эвакуявалі пасажыраў аўтавакзала.

Гэта адбылося прыкладна а 17.30, піша 023.

- Мы прыехалі купіць квіток і пасадзіць сваячку ў маршрутку. Як толькі яго набылі, пачаўся незразумелы рух на аўтавакзале. Рэзка закрыліся ўсе крамкі ўнутры вакзала і міліцыя папрасіла ўсіх хутка пакінуць будынак. Мы беглі. Усе моцна спалохаліся. Потым абвясцілі па селектары, каб усе людзі, што знаходзяцца па-за будынкам, адышлі на 50 метраў. Увесь транспарт таксама ад'ехаў, - паведаміла сведка вячэрняй панікі на аўтавакзале Ірына.

Са слоў дзяўчыны, платформы хутка апусцелі. Маршруткі пасажыры лавілі ўжо за межамі аўтавакзала.

Прыкладна а 17.40 прыехала машына сапёраў, а следам машына са спецгрупай.

- Машын было дзве, потым некалькі хуткіх пад'ехалі і дзве пажарныя машыны. Ці было нешта ў будынку, мы дакладна не ведаем, але ўсё выглядала так, быццам аўтавакзал замінавалі або, прынамсі, паступіла такога роду інфармацыя. З боку ўсё здавалася сур'ёзным, - дадала дзяўчына.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках