26 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх суднаў паўсталі праблемы з праходжаннем Басфора

15
У расейскіх суднаў паўсталі праблемы з праходжаннем Басфора

У нядзелю 29 лістапада расейскія судны перамяшчаліся зігзагамі і коламі, верагодна, доўга чакаючы дазволу зайсці ў праліў.

З раніцы 29 лістапада для суднаў пад расейскім сцягам паўсталі праблемы з праходжаннем праліва Басфор. Паводле звестак сістэмы адсочвання перамяшчэння суднаў онлайн marinetraffic.com (пераклад - liga.net) у гэты дзень расейскія судны перамяшчаліся зігзагамі і коламі, верагодна, доўга чакаючы дазволу зайсці ў праліў. Лініі руху судоў усіх астатніх краін такімі дзівацтвамі не адрозніваліся, паведамляе Цэнтр транспартных стратэгій.

Увечары 29 лістапада судны пад расейскім сцягам зайшлі ў Басфор.

Ніжэй прыводзім скрын-шоты руху некаторых расейскіх суднаў на ўваходзе ў Басфор. Судна Братск (другі скрын-шот) намотвае кола з 10 гадзін раніцы да 19 гадзін вечара. Зігзагі Волгабалта пачаліся а трэццяй ночы і працягваліся да 16 гадзін дня.

Нагадаем, у стасунках Расеі і Турцыі наступіў крызіс пасля таго, як 24 лістапада турэцкія знішчальнікі F-16 пасля 10 папярэджанняў знішчылі расейскі бамбавік Су-24, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны.

Пілоты катапультаваліся, адзін з іх загінуў. Урад РФ 25 лістапада заявіў аб падрыхтоўцы шэрагу эканамічных абмежаванняў у адказ на акт агрэсіі Турцыі.

28 лістапада кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін увёў санкцыі супраць Турцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках