1 траўня 2024, Серада, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беата Шыдла: Польшча не пагодзіцца на дадатковыя квоты мігрантаў

1
Беата Шыдла: Польшча не пагодзіцца на дадатковыя квоты мігрантаў
Беата Шыдла
ФОТА: DAMIAN BURSZYKOWSKI

Прэм'ер-міністарка Польшчы Беата Шыдла пасля завяршэння саміта ЕЗ - Турцыя заявіла, што Польшча не пагодзіцца на прыняцце новых квот мігрантаў.

Кіраўніца польскага ўраду на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі пазітыўна ацаніла прыняты на саміце план пытання ўрэгулявання міграцыйнага крызісу і сказала, што Польшча актыўна брала ўдзел у яго падрыхтоўцы, паведамляе Polskie Radio.

«Мы прынялі пастанову аб тым, што міграцыйны крызіс неабходна спрабаваць развязаць, перш за ўсё, за межамі Еўрапейскага звязу. Адначасова ўзмацніць кантроль на знешніх межах ЕЗ і, вядома, даць гуманітарную дапамогу. Мы пагадзіліся, што на гэтыя мэты будуць прызначаныя фінансавыя сродкі», - падкрэсліла Беата Шыдла.

Пры гэтым Беата Шыдла адзначыла, што Варшава не прыме новы план падзелу мігрантаў.

«У сваім выступе я таксама падкрэсліла, што мы не згодныя на прыняцце новых квот. І такая пазіцыя гучала ў большасці выступленняў», - адзначыла кіраўніца польскага ўрада.

Нагадаем, Еўрапейскі звяз і Турцыя ў нядзелю 29 лістапада ўзялі план дзеянняў, мэтай якога з'яўляецца стрымліванне хвалі мігрантаў у ЕЗ.

Еўрапейска-турэцкі план у пытанні ўрэгулявання міграцыйнага крызісу прадугледжвае ажыўленне перамоваў з Турцыяй аб яе уступленні ў Еўразвяз, а таксама скасаванні віз для грамадзян Турцыі ў кастрычніку 2016 года, калі Анкара будзе выконваць умовы вяртання сваіх грамадзян, дэпартаваных з ЕЗ.

У дакуменце ёсць абяцанне ЕЗ прыняць у сябе частку тых мігрантаў, якія сёння знаходзяцца ў Турцыі. Аднак дакладная колькасць не пазначаная. Пры гэтым звесткі неафіцыйных крыніц моцна адрозніваюцца: ад 100 да 300 тысяч чалавек.

Таксама прынятая пастанова аб тым, што саміты ЕЗ - Турцыя павінны будуць праходзіць двойчы на год.

Акрамя таго, Еўразвяз павінен падаць Турцыі фінансавую дапамогу на мігрантаў у суме 3 млрд. еўраў. Згодна з раней прынятай пастановай Еўракамісіі, 500 млн. еўраў будуць выдзеленыя з бюджэту Еўразвязу, а 2,5 млрд. еўра пададуць краіны-сябры ЕЗ. Польшча павінна будзе вылучыць 71,2 млн. еўраў. Аднак, як адзначыла кіраўніца польскага ўрада, гэтая сума можа змяніцца.

Узамен Анкара бярэ на сябе абавязанні прыпыніць паток мігрантаў, у якіх няма права на атрыманне статусу ўцекачоў.

На гэты момант у Турцыі знаходзяцца блізу 2 млн. сірыйскіх уцекачоў, большасць з якіх спрабуюць дабрацца ў Еўразвяз праз Грэцыю і Заходнія Балканы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках