1 траўня 2024, Серада, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэйцарыя заблакавала грошы для менскага «Дынама»

1
Швэйцарыя заблакавала грошы для менскага «Дынама»

Швэйцарыя заблакавала 2,4 мільёна еўра для менскага футбольнага клуба.

Іх беларускі клуб зарабіў, калі выйшаў у групавы раўнд Лігі Еўропы. Як адзначыў на брыфінгу для СМІ ў Менску Сяргей Сафар'ян, першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола, у мінулым годзе, калі «Дынама» было пад еўрапейскімі санкцыямі (адбылося гэта праз тое, што пад санкцыі патрапіў Юрый Чыж, старшыня праўлення ФК «Дынама – Менск»), грошы за Лігу Еўропы перавялі ў Менск без праблем. А вось цяпер, пасля таго, як у кастрычніку санкцыі былі прыпыненыя, узніклі праблемы, паведамляе «Еўрарадыё».

Сафар'ян кажа, што ў сітуацыю ўжо ўмяшалася УЕФА. Адтуль штодня тэлефануюць у Беларускую федэрацыю футбола і цікавяцца, ці не прыйшлі мільёны еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках