1 траўня 2024, Серада, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя адпрэчыла прапановы папрасіць прабачэння перад Расеяй за збіты Су-24

6
Турцыя адпрэчыла прапановы папрасіць прабачэння перад Расеяй за збіты Су-24

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу выключыў магчымасць выбачэнняў за збіты турэцкімі ВПС расейскі Су-24.

Аб немагчымасці выбачэнняў ён заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з генсекам NATO Енсам Столтэнбергам, паведамляе РБК.

Турэцкі прэм'ер Ахмет Давутаглу адхіліў усякія здагадкі пра тое, што Анкара павінна папрасіць прабачэння за атаку на расейскі бамбавік Су-24, атрымаўшы падтрымку з боку NATO, чыё кіраўніцтва прызнала за Турцыяй права на самаабарону.

«Ніводная краіна не мае права патрабаваць ад нас выбачэнняў», - цытуе Давутаглу агенцтва Reuters. Турэцкі прэм'ер падкрэсліў, што абарона паветранай прасторы краіны - гэта абавязак турэцкіх уладаў.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія ВПС збілі расейскі самалёт Су-24 на падставе таго, што ён парушыў паветраную прастору краіны. Бамбавік упаў на тэрыторыі Сірыі ў 4 км ад турэцкай мяжы. У выніку загінуў пілот, прычым з-за агню з зямлі, але штурмана ўдалося выратаваць. Таксама падчас пошукавай аперацыі загінуў марскі пяхотнік-кантрактнік, калі паўстанцы мінамётным агнём знішчылі расейскі верталёт Мі-8, які быў вымушаны прызямліцца.

Турэцкі лідар фактычна зняпраўдзіў заяву Пуціна аб тым, што расейскі самалёт выконваў антытэрарыстычную місію супраць ІД. Ён падкрэсліў, што ў згаданым раёне няма баевікоў - там пражываюць сірыйскія туркмены, абавязанні ў абароне якіх узяла на сябе Анкара.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках