1 траўня 2024, Серада, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская песня, выкананая палякамі, б'е рэкорды ў інтэрнэце

27

Беларускую песню запісаў польскі жаночы музычны калектыў «Лабараторыя песні».

Песня «Што й па Мору» стала адной з самых папулярных у гэтага гурта. На YouTube яна набрала больш за 300 тысяч праглядаў, у той час як астатнія песні набіраюць да 100 тысяч. Актыўна дзеляцца каларытным відэа і карыстальнікі Фэйсбука - ужо больш за 55 тысяч чалавек размясцілі ролік на сваіх старонках, піша kp.by.

Дзяўчаты з Laboratorium Pieśni спяваюць польскія, украінскія, балканскія, грузінскія, беларускія і нават скандынаўскія народныя песні. Іх выконваюць а капэла або ў суправаджэнні бубнаў, флейты, гонга і іншых рэдкіх музычных інструментаў. Дзякуючы гэтаму песні становяцца падобнымі на магічныя замовы, але гэта ім толькі дадае шарму.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках