1 траўня 2024, Серада, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: У Беларусі знішчаюцца рэшткі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва

12
Віталь Рымашэўскі: У Беларусі знішчаюцца рэшткі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва
ФОТА: SVABODA.ORG

Скарачэнне адпачынку па догляду за дзецьмі разбурыць сістэму падтрымкі маладых сем'яў.

Нядаўна былы міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва і сустаршыня «Беларускага саюза жанчын» Антаніна Морава заявіла o неабходнасці скарачэння адпачынку па догляду за дзецьмі. Аргкамітэт для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» выступае супраць скарачэння адпачынку па догляду за дзецьмі і мяркуе, што гэта нанясе шкоду інтарэсам дзяржавы і разбурыць сістэму падтрымкі маладых сем'яў. Пра гэта паведамляе сайт krynica.info са спасылкай на прэс-службу БХД.

У БХД таксама адзначылі, што пачынаюць працу над альтэрнатыўнымі прапановамі, якія будуць прадугледжваць вялікую абарону жанчын, вялікую падтрымку маладых сем'яў і падтрымку жанчын, якія займаюцца доглядам за дзецьмі. Прынамсі, прапануецца ліквідаваць нераўнапраўе, калі маладыя маці сутыкаюцца з рызыкай немагчымасці працягу адукацыі ды працы, паведамілі у прэс-службе БХД.

На думку сустаршыні аргкамітэта Віталя Рымашэўскага, прапанова Антаніны Моравай сведчыць аб неадпаведнасці яе кваліфікацыі займаемым пасадам.

«На практыцы сацыяльнай дзяржавы ў Беларусі даўно няма. І многія льготы, якія маюць, напрыклад, шматдзетныя сем'і, застаюцца толькі на паперы. І заявы былога міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва сведчаць, што дзяржава ў далейшым прадоўжыць ліквідаваць рэшткі сістэмы сацыяльнай падтрымкі», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках