1 траўня 2024, Серада, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лунінцом мікрааўтобус сутыкнуўся з цяжкавіком

5

Кіроўца «Форд Транзіт» загінуў на месцы ДТЗ.

Аварыя са смяротным зыходам адбылася на трасе М10 29 лістапада блізу 11 гадзін раніцы, паведамляе kp.by.

Абставіны здарэння ўсталёўваюць следчыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, ДТЗ магло адбыцца праз няўважлівасць аднаго з кіроўцаў.

Пры выездзе на аўтадарогу Кобрын - Гомель - мяжа РФ з боку Лунінца кіроўца мікрааўтобуса «Форд Транзіт» не саступіў дарогу фуры. Яна ехала ў кірунку Гомеля.

У выніку магутнага ўдару 30-гадовы кіроўца «Форда», жыхар Лунінца, загінуў на месцы, паведамляюць у ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама. Пасажырка мікрааўтобуса трапіла ў лякарню з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, пераломамі ды ўдарамі. Кіроўца цяжкавіка «Вольва» не пацярпеў.

Фота: media-polesye.by
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках