1 траўня 2024, Серада, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў заступіўся за беларускіх фрылансераў

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў заступіўся за беларускіх фрылансераў

Магенс Бліхер Б’ерэгард прапануе ўнесці ў заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў.

Пра гэта гаворыцца ў яго афіцыйным лісце на імя Аляксандра Лукашэнкі ад 26 лістапада, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«… На нашую думку, выкарыстанне да журналістаў указанага артыкула КаАП (2 арт 22.9.) вядзе да парушэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне інфармацыі і негатыўна ўплывала на міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь, - піша Магенс Бліхер Б’ерэгард. - Раней журналісцкія арганізацыі, сярод іх, Беларуская асацыяцыя журналістаў, спрабавалі развязаць гэтую сітуацыю, звяртаючыся ў дзяржаўныя органы, датычныя да прыцягнення да адказнасці журналістаў-фрылансераў. Былі накіраваныя звароты ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Аднак, вышэйпералічаныя органы не распачалі належных крокаў для развязання сітуацыі.

Мы шчыра радыя, што пасля таго, як Вы выказалі сваё меркаванне наконт гэтай праблемы, прыцягненне журналістаў-фрылансераў да адміністрацыйнай адказнасці спынілася. Выказваем надзею, што кіроўныя органы Беларусі і далей будуць пільнавацца гэтай прагрэсіўнай тэндэнцыі. Для прадухілення такіх праблем у будучыні ўважаем за магчымае ўнесці прапанову змяненняў у заканадаўства, што замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў».

Нагадаем, разгледзець праблему, звязаную з дзейнасцю незалежных журналістаў, Лукашэнка паабяцаў 4 жніўня. Толькі ў гэтым годзе адбылося 26 судоў над журналістамі-фрылансерамі. Агульная сума штрафаў за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі, склала больш за 147 млн рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках