16 траўня 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выступіла супраць будаўніцтва «Паўночнага патоку 2»

Польшча выступіла супраць будаўніцтва «Паўночнага патоку 2»

Еўразвяз павінен запэўніць свае краіны ў незалежнасці ад расейскага газу, перакананы прэзідэнт Анджэй Дуда.

Польшча выступае супраць будаўніцтва расейскага газаправода «Паўночны паток 2» па дне Балтыйскага мора. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда, паведамляе Polskie radio.

«Мы мяркуем, што гэта пастанова носіць палітычны характар, яна не мае ніякіх эканамічных падстаў. У сувязі з гэтым мы (Польшча) не маем ніякіх сумневаў, што гэтая інвестыцыя не павiнна быць увасобленая ў жыццё, бо яна не павялічвае энэргетычнай бяспекі ў Еўропе, мае палітычна шкодны характар», - сказаў Дуда.

На перакананне прэзідэнта Польшчы, Еўразвяз павінен запэўніць свае краіны ў незалежнасці ад расейскага газу.

«Газпрам» 4 верасня падпісаў з еўрапейскімі партнёрамі пагадненне аб будаўніцтве трэцяй і чацвёртай нітак газаправода «Паўночны паток». У склад новага кансорцыума ўвайшлі шэсць удзельнікаў: «Газпрам», E.ON, даччыная кампанія BASF Wintershall, OMV, ENGIE і Royal Dutch Shell. У адпаведнасці з праектам, па двух нітках, пракладка якіх павінна быць завершаная да канца 2019 года, у Нямеччыну будзе пастаўляцца 55 мільярдаў кубаметраў газу ў абыход Украіны.

Будаўніцтва газаправода пачалося ў канцы кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках