17 красавiка 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: У пачатку 2016 года ў Беларусі магчымы тэхнічны дэфолт

25
Леанід Злотнікаў: У пачатку 2016 года ў Беларусі магчымы тэхнічны дэфолт

Сітуацыя з золатавалютнымі рэзервамі - вельмі напружаная.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org распавёў кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў.

- Многія нашыя суграмадзяне добра памятаюць, чым скончылася «паўлаўская» дэнамінацыя 1993 года, якая знішчыла большую частку іх рублёвых ашчадкаў. Якія рызыкі нясе для беларусаў абвешчаная ўладамі на 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыя нацыянальнай валюты?

- Сама па сабе дэнамінацыя не нясе значных рызык: яна мала што мяняе ў эканоміцы. Людзі асцерагаюцца пераважна таго, што пры акруглення коштаў яны крыху вырастуць: хтосьці абавязкова здолее «акругліць» на сваю карысць. І гэта сапраўды можа быць. Іншага значнага ўплыву на эканоміку ад самой дэнамінацыі я не бачу.

З іншага боку, улады асцерагаліся, што праз страх страціць рублёвыя ашчадкі ў насельніцтва вырасце попыт на замежную валюту. Але вось мы бачым, што дэнамінацыя абвешчаная, а такога ўсплёску пакуль няма. Гэта таму, што насельніцтва бяднее, і яму становіцца ўжо не да куплі валюты.

Трэба аналізаваць не дэнамінацыю, а зусім іншыя працэсы ў эканоміцы.

- На якія менавіта працэсы варта звярнуць увагу найперш?

- У нас вельмі напружаная сітуацыя з золатавалютных рэзервамі. Пакуль выпадала неяк стрымліваць іх выдаткоўванне, хоць бы за кошт аблігацый, якія прапаноўваліся прадпрыемствам у абмен на валюту. Але гэты рэзерв ужо вычарпаны. Нацыянальны банк вымушаны ісці на друкаванне новых аблігацый, каб вярнуць насельніцтву пазыкі за старыя аблігацыі: гэта значыць, гэты механізм «круціцца», але ўжо не дае прытоку новай валюты для развязання дзяржаўных задач.

Калі не будзе новых абавязанняў, калі Беларусь не атрымае новыя валютныя крэдыты і не пойдзе на маштабную прыватызацыю, то ў пачатку наступнага года настолькі мала будзе золатавалютных рэзерваў, што з Беларусі пачне масава сыходзіць капітал праз страх тэхнічнага дэфолту.

Калі не будзе прытоку валюты - эканоміка абрынецца ўжо ў наступным годзе. Гэта значыць ураду давядзецца зніжаць людзям заробкі, альбо будзе абрынанне ў выніку тэхнічнага дэфолту.

- Гэта значыць, вы лічыце, што пагроза тэхнічнага дэфолту ў пачатку 2016 для Беларусі цалкам рэальная?

- Так, яна рэальная. Пры ўмове, што не будзе прытоку валюты. Альбо ў форме крэдытаў, альбо ў выглядзе прыватызацыі - усё адно.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках