28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрычнасць і газ у Беларусі падаражэлі

44
Электрычнасць і газ у Беларусі падаражэлі
ФОТА: EPA

Кошт энэргіі ў Беларусі вырас з 1 снежня.

Пра гэта гаворыцца ў Пастанове Савета Міністраў №996 ад 30 лістапада 2015 года. Згодна з дакументам, праіндэксаваныя кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, што субсідуюцца дзяржавай, піша БелТА.

Ацяпленне

Тарыф на цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 снежня складзе 100 088 рублёў за 1 Гкал.

Прыродны газ

Кошт 1 куб. м прыроднага газу пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку расходу газу і індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд устаноўлены сумаю 646,9 рубля, у летні перыяд - 2368,5 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезону) кошт 1 куб. м газу складзе 2368,5 рубля.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе 18800 рублёў з аднаго пражываючага ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - 54300 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - 30700 рублёў.

Звадкаваны газ

За 1 куб. м звадкаванага газу з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд давядзецца заплаціць 10025,7 рубля, у летні перыяд - 6315,1 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 куб. м складзе таксама 6315,1 рубля. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц устаноўлены сумаю 18800 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ) - 53500 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) - 25100 рублёў.

Электраэнэргія

Кошт 1 кВт.гадз электраэнэргіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачнаму тарыфу цяпер складае 841,5 рубля, па дыферэнцыяванаму тарыфу - 589 рублёў, у тым ліку ў перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1683 рубля - у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Кошт электраэнэргіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт устаноўлены сумаю 990 рублёў за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і 2970 рублёў за 1 кВт.гадз у астатні час дня.

Электрычная энэргія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачнаму тарыфу будзе абыходзіцца жыхарам рэспублікі ў 990 рублёў за 1 кВт.гадз, па дыферэнцыяванаму тарыфу - 693 рубля ў перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1980 рублёў у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Нагадаем, што згодна з праектам бюджэту ў 2016 годзе плануецца адмяніць падатковую льготу пры рэалізацыі насельніцтву паслуг у газа- і электразабеспячэнні. Налета прапануецца ўсталёўваць тарыфы на газ і электраэнэргію для насельніцтва з улікам падатку на даданую вартасць (ПДВ).

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках