28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гомеля: Кошты растуць, а заробкі стаяць на месцы

4
Жыхары Гомеля: Кошты растуць, а заробкі стаяць на месцы

Гамельчукі скардзяцца на рост коштаў і скарачэння на прадпрыемствах.

«Як вы ацэньваеце змены, якія адбываюцца апошнім часам у беларускай эканоміцы?» На гэтае пытанне «Радыё Свабода» адказваюць жыхары Гомеля.

«Я бачу толькі падзенне, а не змены. Тэрмін «змены» нельга ўжываць. Гэта змены са знакам мінус - такая наша эканоміка. Так я яе бачу», - кажа інжынер са стажам.

«Уніз! Зрэзалі заробкі, практычна ва ўсіх яны зменшыліся. Я працую ў аўтапарку. Вельмі моцна ўпалі заробкі. На прадпрыемствах яны таксама скараціліся. Прэміяльныя зрэзалі. Усюды патроху - і заробак адчувальна зменшыўся», - мяркуе працаўніца аўтапарка.

«Курс даляра і еўра расце, - падкрэслівае студэнт. – Умацавання беларускага рубля як не было, так і няма. Стабільнасць у нас такая добрая, вясёлая - усё даражэе».

«Кошты растуць, заробкі падаюць. Пакуль падаем», - кажа працоўны.

«У параўнанні з 2010 годам, вядома, горш, асабліва ў фінансавых пытаннях, - адзначае інжынер-будаўнік. - Заробкі, калі ўлічваць курс даляра, ідуць у мінус. Пасля прыезду замежных грамадзян, асабліва з Украіны, рабочых прапаноў стала менш. Ды расцэнкі знізіліся. Мне здаецца, дарма пусцілі сюды ўкраінцаў, турак, кітайцаў, азербайджанцаў. І так цяжка з працай. Яшчэ і людзей сюды зазываюць. Дарэмна».

«Падае эканоміка - гэта відаць па ўзроўні беспрацоўя. Вельмі шмат беспрацоўных. Мае сябры працу страцілі - звальненні, скарачэнні. Я сам без працы застаўся - быў ліцейнікам у «Алкапаку». Скарацілі. Цяпер не ведаю, як быць, бо працы не знаходжу. Стаяў на біржы тры месяцы, але сышоў, таму што там стаяць няма сэнсу», - сказаў беспрацоўны гамяльчук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках