27 красавiка 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем краін ЕЗ створаць экспедыцыйны корпус з 10 тысяч чалавек

Сем краін ЕЗ створаць экспедыцыйны корпус з 10 тысяч чалавек

Вялікабрытанія і шэсць краін ЕЗ дамовіліся аб стварэнні сумеснага падраздзялення сіл хуткага рэагавання колькасцю 10 тысяч чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада Вялікабрытаніі. Адпаведны мемарандум аб узаемаразуменні быў падпісаны ў Лондане міністрамі абароны краін, якія фармуюць новае падраздзяленне, якому трэба будзе ўдзельнічаць у развязанні розных крызісных сітуацый, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Так, у паведамленні гаворыцца пра тое, што Вялікабрытанія разам з Даніяй, Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, Нідэрландамі і Нарвегіяй створаць экспедыцыйны корпус (Joint Expeditionary Force (JEF) колькасцю 10 тысяч вайскоўцаў для хуткага рэагавання на разнастайныя вайсковыя і гуманітарныя пагрозы.

«У свеце ўзрастаючай нявызначанасці і пагроз правільна, што Вялікабрытанія адыгрывае вядучую ролю ў стварэнні сіл высокай ступені гатоўнасці», - так пракаментаваў падзею кіраўнік абароннай установы Злучанага Каралеўства Майкл Фэлан.

Ён адзначыў, што фармаванне корпуса адбываецца на аснове абяцанняў, якія былі дадзеныя на леташнім саміце NATO ва Уэльсе.

Са слоў Фэлан, новая структура дазволіць бакам больш эфектыўна абменьвацца інфармацыяй, навыкамі і рэсурсамі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што, са слоў генеральнага сакратара NATO, арганізацыя прыме абноўленую стратэгію процідзеяння выклікам гібрыднай вайны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках