27 красавiка 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты ў Беларусі падаражэлі

3
Цыгарэты ў Беларусі падаражэлі

У Беларусі 1 снежня максімальныя рознічныя кошты на большасць марак цыгарэт выраслі на 2,2-13%.

Інфармацыя аб заяўленых плацельшчыкамі акцызаў максімальных раздробных коштах на цыгарэты з фільтрам размешчаная на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, піша БелаПАН.

Так, цыгарэты марак LD Club Extra Lounge і LD Club Lounge падаражэлі на 2,2% да 14 тысяч рублёў за 1 пачак. Таксама на 2,2% да 9,2 тысяч рублёў павялічаны кошт цыгарэт NZ Safari і NZ Safari 4.

Цыгарэты Sobranie Black Russian і Sobranie Coctail падаражэлі на 9,1% да 60 тыс. Winston - на 4,4% да 19 тысяч, Kent HD - на 4,1% да 20,5 тысяч, Vogue - на 3,7 % да 22,5 тысяч рублёў.

Кошт на цыгарэты «Мінск» і «Мінск 7», «Прэм'ер», «Прэм'ер 7» павялічаны на 4,8% да 8,8 тысяч рублёў, Alliance - на 4,5% да 9,2 тысяч, Oscar - на 4,9% да 12,9 тысяч.

Больш за ўсё падаражэлі цыгарэты Richmond - на 12,9% да 35 тысяч рублёў. На новыя цыгарэты Richmond Royal, устаноўлены кошт 21 тысяч рублёў.

Папярэдняе павышэнне коштаў на цыгарэты было 1 лістапада. Тады кошты на шэраг марак цыгарэт былі павышаныя на 3,7-12%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках