26 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкі дэпутат прапанаваў Пуціну і Эрдагану сустрэцца ў судзе

2
Турэцкі дэпутат прапанаваў Пуціну і Эрдагану сустрэцца ў судзе
Фото: ТАСС

Крызіс, які ўзнік у расейска-турэцкіх стасунках, можа быць урэгуляваны ў міжнародным судзе.

Такое меркаванне ў гутарцы з ТАСС выказаў былы мэр Анталлі, дэпутат ад апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Мустафа Акайдын.

«Было б лепш, калі прэзідэнты дзвюх краін былі больш разважныя. Чаму б не падумаць аб звароце ў міжнародны суд?» - выказаў меркаванне турэцкі парламентарый.

Стасункі паміж Масквой і Анкарой пагоршыліся пасля таго, як франтавы бамбардзіроўшчык Су-24 са складу расейскай авіягрупы ў Сірыі 24 лістапада быў збіты турэцкімі знішчальнікамі F-16. Самалёт упаў на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй, камандзір экіпажа загінуў, штурман быў выратаваны. Акрамя таго, у выніку абстрэлу сірыйскімі баевікамі гелікоптэра, які выляцеў на пошукі экіпажа бамбардзіроўшчыка, загінуў адзін марскі пяхотнік.

28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках