28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У КНДР знік другі па ўплыву палітык

6
СМІ: У КНДР знік другі па ўплыву палітык

Ужо 20 дзён нідзе не згадваецца начальнік галоўнай палітуправы Карэйскага народнага войска Хван Бён Со.

Паўднёвая Карэя азадачаная знікненнем з-пад увагі чарговай асобы ў верхніх эшалонах улады ў КНДР, паведамляе Рэнхап (пераклад - РІА «Новости»).

Ужо 20 дзён нідзе не згадваецца начальнік галоўнай палітуправы Карэйскага народнага войска Хван Бён Со, якога ў Паўднёвай Карэі называюць другім чалавекам у структуры ўлады КНДР, і чалавекам «нумар адзін» у паўночнакарэйскіх узброеных сілах.

Агенцтву стала вядома з яго крыніц, што пасля таго, як Хван Бён Со 11 лістапада з'явіўся ў спісе пахавальнай камісіі з нагоды скону Лі Ыль Соля - віднага вайскоўца ў КНДР, яго больш нідзе не згадвалі, нават пры наведванні лідарам краіны Кім Чэн Ынам вайсковых аб'ектаў.

Увага паўднёвакарэйскіх уладаў да таго, што адбываецца ў эліце КНДР, узмацнілася пасля пакарання ў снежні 2013 уплывовага раней дзядзькі Кім Чэн Ына, былога намесніка Камітэта абароны краіны Чан Сон Тхэка. У Сеуле сталі падазраваць, што знікненні чыноўнікаў з паўночнакарэйскага друку могуць быць звязаныя з «чысткай» улады і іх фізічным знішчэннем.

Нагадаем, што ў траўні сёлета міністр абароны КНДР <>bХён Ён Чхоль быў расстраляны паводле абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе праз тое, што задрамаў падчас вайсковага мерапрыемства і не змог выканаць указанні лідара краіны Кім Чэн Ына. Генерал быў расстраляны на тэрыторыі вайсковага вучылішча з зенітнай прылады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках