28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган прапанаваў Пуціну пайсці ў адстаўку

33
Эрдаган прапанаваў Пуціну пайсці ў адстаўку
Рэджэп Таіп Эрдаган
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган зняпраўдзіў абвінавачванне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў тым, што Турцыя гандлюе нафтай з «Ісламскай дзяржавай».

Эрдаган заявіў, што ўвесь гандаль Турцыі з нафтай і газам легальныя, паведамляе «Радыё Свабода».

Прэзідэнт Турцыі дадаў, што ў выпадку, калі абвінавачванні Уладзіміра Пуціна будуць даведзеныя, то ён для захавання гонару турэцкай дзяржавы сыдзе ў адстаўку.

Пры гэтым ён звярнуўся да расейскага прэзідэнта з пытаннем: а ці пойдзе Пуцін у адстаўку, калі яго абвінавачванні не пацвердзяцца?

«Кажу цалкам шчыра: калі такія факты будуць пацверджаны, я не застануся на сваёй пасадзе. Пры гэтым пытаюся Пуціна, ці застанецца ён?», - заявіў Эрдаган.

Эрдаган таксама заклікаў расейскі бок падаць дакументы, якія павінны пацвердзіць абвінавачванні Пуціна, якія ён назваў непрымальнымі і амаральнымі.

«Усім вядомыя краіны, у якіх мы купляем нафту. Казначэйства ЗША паведамляла, што адзін з тых, хто купляе ў «Ісламскай дзяржавы» нафту, - гэта грамадзянін Расеі і Сірыі. Няхай спачатку адкажуць на гэта», - сказаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Эрдаган дадаў, што Турцыя «змагаецца з тымі, хто займаецца кантрабандай нафты».

Нагадаем, што яшчэ раней, 27 лістапада, Эрдаган абвінаваціў Расею ў нафтавай змове з «Ісламскай дзяржавай». Прэзідэнт Турцыі заявіў, што ЗША валодаюць довадамі таго, што «Ісламская дзяржава» і расейскія кампаніі прадаюць нафту Сірыі.

У панядзелак, 30 лістапада, Пуцін заявіў, што інцыдэнт з расейскім баявым самалётам, які парушыў турэцкую паветраную прастору, нібыта звязаны з тым, што Турцыя закупляе нафту ў экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках