28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дальнабойнікі: Калі «Платон» не адключаць, цяжкавікі рушаць на Маскву

3

Дальнабойнікі, якія праводзяць акцыі пратэсту ў Расеі і патрабуюць скасавання платы за праезд па федэральных дарогах, выставілі ўладам ультыматум.

Ён прагучаў у звароце да кіраўніцтва краіны.

Дальнабойнікі запатрабавалі адключэння сістэмы збору аплаты «Платон» да трэцяга снежня. Калі іх патрабаванне не будзе выкананае, дальнабойнікі маюць намер ужо чацвёртага снежня зладзіць масавы прыезд цяжкавікоў на вуліцы Масквы.

Нагадаем, што пратэсты кіроўцаў выклікае не толькі сам факт новага падатку, але і не гатоўнасць сістэмы «Платон» да ўкаранення: яе сайт рэгулярна завісае, мабільных прыладаў не хапае, а офісы перапоўненыя.

Таксама дальнабойнікі пратэстуюць супраць таго, каб плату з іх збірала фірма «РТ-Інвест Транспартныя сістэмы», падкантрольная Ігару Ратэнбергу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках