27 красавiка 2024, Субота, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: NATO павялічыць сваю вайсковую моц на Усходзе

Столтэнберг: NATO павялічыць сваю вайсковую моц на Усходзе
Енс Столтэнберг
ФОТА: AP

Размяшчэнне расейскіх комплексаў С-400 у Сірыі стала адной з прычын узмацнення вайсковай прысутнасці NATO ў гэтым рэгіёне.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, паведамляе РІА «Новости»

«NATO прадаўжае адаптавацца да больш агрэсіўнай Расеі, Расеі, якая размясціла найноўшае вайсковае ўзбраенне. І гэта адна з прычын, чаму мы павялічылі гатоўнасць нашых войскаў, павялічылі вайсковую прысутнасць на Усходзе альянсу», - сказаў генеральны сакратар.

Як паведамлялася раней, расейскія вайскоўцы разгарнулі ў Сірыі зенітна-ракетны комплекс С-400. Адзначаецца, што ЗРК быў цягам сутак перакінуты вайскова-транспартнай авіяцыяй з Падмаскоўя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках