28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сына Зідана выдалілі з поля за «баданне» спаборніка

2

Гены даюць аб сабе ведаць.

Галкіпер юнацкай каманды мадрыдскага «Рэала» і сын былога капітана нацыянальнай каманды Францыі Зінедзіна Зідана Лука ўдарыў спаборніка галавою ў матчы супраць «Атлетыка» сярод гульцоў не старэйшых за 17 гадоў. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mirror.

Інцыдэнт адбыўся ў выніку сваркі галкіпера «каралеўскага клуба» і нападніка «Атлетыка». Момант удару не трапіў у аб'ектывы тэлекамер, але суддзя заўважыў недысцыплінаваныя паводзіны брамніка і паказаў Зідану-малодшаму чырвоную картку.

У фінале чэмпіянату свету 2006 года такі эпізод адбыўся з бацькам брамніка. У дадатковы час сустрэчы паміж нацыянальнымі камандамі Францыі ды Італіі Зідан пасварыўся з абаронцам італійцаў Марка Матэрацы. У выніку слоўнай сваркі французскі хаўбек нанёс спаборніку ўдар галавой у грудзі. Зідан атрымаў чырвоную картку, пакінуўшы ў меншасці сваю каманду, якая саступіла ў серыі пенальці нацыянальнай каманды Італіі 1:1 (3:5).

Той матч стаў для паўабаронцы апошнім у прафесійнай кар'еры. З лета 2014 француз трэніруе рэзервовую каманду «Рэала».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках