14 траўня 2024, aўторак, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва Слонімскай фабрыкі спалохалася, што працоўныя даведаюцца, як жывуць іх швэдскія калегі

14
Кіраўніцтва Слонімскай фабрыкі спалохалася, што працоўныя даведаюцца, як жывуць іх швэдскія калегі
МІХАІЛ Сашко
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Працоўны ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» Міхаіл Сашко атрымаў спагнанне за спробу падзяліцца швэдскім досведам у сябе на прадпрыемстве.

Нагадаем, у лістападзе дзесяць актывістаў незалежнага прафзвязу РЭП з розных рэгіёнаў Беларусі наведалі Швэцыю паводле запрашэння калегаў з прафзвязу IF «Метал».

Пасля паездкі Міхаіл Сашко звярнуўся да адміністрацыі ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка», дзе ён працуе, з прапановай арганізаваць сустрэчу з рабочымі.

- Адразу пасля прыезду са Швэцыі па дарозе на працу я зайшоў да дырэктара фабрыкі Суботкі Анатоля Анатольевіча і папрасіў яго дапамагчы арганізаваць людзей: каб я мог распавесці ім, як жывуць і працуюць людзі там, у Швэцыі. Як арганізаваная іх праца і адпачынак, якія ў іх умовы працы, як арганізаваная ахова працы і здароўя. Запрасіў на сустрэчу ўсіх: і адміністрацыю з ІТР, і дзяржаўныя прафсаюзы, і ідэолага, - паведаміў praca-by.info Міхаіл Сашко.

- Дырэктар Суботка выслухаў мяне ўважліва і...адмовіў, сказаўшы, што калі ён мне ў гэтым дапаможа, то з яго прафсаюза людзі пабягуць у незалежны, і што гэтыя прафзвязы з'яўляюцца канкурэнтамі, таму дапусціць гэтага ён не можа.

На другі дзень прыбегла на кацельню, дзе я працую, ідэолаг Сямёнава Наталля Сяргееўна з начальнікам аховы, выклікалі мяне ў кабінет начальніка цэха і сказалі, што 20 кастрычніка я на 1 гадзіну 20 хвілін раней выйшаў з фабрыкі. Ідэолаг патрабавала з мяне тлумачальную. Я ўжо і забыўся пра гэты выпадак (мінуў ужо амаль месяц!) і напісаў, што такога не было. Назаўтра зменны майстар, з якім я працаваў 20 кастрычніка, нагадаў, што я адпрошваўся ў тую начную змену па сямейных абставінах. Таму я напісаў другую тлумачальную, дзе ўказаў тое, як было напраўду: дзесьці пасля 4-х гадзін раніцы мне патэлефанавала жонка, сказала, што ёй вельмі дрэнна, і папрасіла, каб я адпрасіўся з працы. Што я і зрабіў: выклікаў зменшчыка (папрасіў яго раней выйсці і мяне замяніць), а майстар пасля перадачы змены напарніку мяне адпусціў.

Тлумачальныя запіскі майстра і зменшчыка пацвердзілі гэта, аднак нават майго зменшчыка, слесара, некалькі разоў выклікалі да ідэолага і юрысткі Наруты Таццяны Лявонцьеўны, каб ён напісаў іншую тлумачальную! І вось 27 лістапада ў канцы працоўнага дня мяне выклікалі ў агульны аддзел азнаёміцца з загадам дырэктара Суботкі аб абвяшчэнні мне і майстру дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе заўвагі.

Дарэчы, гэта ўжо другое неабгрунтаванае спагнанне, абвешчанае мне, чым за год. Першае было абвешчанае за тое, што пасля працы з дазволу старэйшага майстра я пайшоў у душ прывесці сябе ў належны санітарны стан. Але суд першай інстанцыі (суддзя Хамінец) і калегія суддзяў Гарадзенскага абласнога суда пад старшынствам Міхневіча, суддзяў Мікольскай і Малючок адмовіла ў аднаўленні законнасці і справядлівасці вынесенай пастановы. Тым самым суды дапамагаюць наймальніку знішчыць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, развязалі, як кажуць, рукі для далейшай ганення і запалохвання рабочых.

Пры азнаямленні з загадам я напісаў, што не згодны з ім. Трэба, аднак, заўважыць, што, як мне распавялі калегі, ініцыятарам усёй гэтай звады была старшыня прафкама спадарыня Хатабуд.

Калі кіраўнікам дзяржаўнага прафсаюза няма з чым прыйсці да людзей і няма чаго ім сказаць, то не трэба тэрарызаваць тых людзей, якія гатовыя гэта зрабіць за іх, якія гатовыя распавядаць людзям, як прафзвяз павінен абараняць законныя інтарэсы працоўных.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках