6 траўня 2024, панядзелак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Без рэформаў Украіна не зможа абараніць сябе

2
Радаслаў Сікорскі: Без рэформаў Украіна не зможа абараніць сябе
Радаслаў Сікорскі
ФОТА: RESPEKT.CZ/MATĚJ STRÁNSKÝ

Калі Украіна не правядзе рэформы, ёй давядзецца сутыкнуцца з агрэсіяй Пуціна.

Аб гэтым заявіў экс-міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю чэшскаму выданню Respekt, піша "Еўрапейская праўда".

"Рэформы праходзяць павольна, але будзем спадзявацца, што вядомае правіла, якое абвяшчае, што дзяржавы праводзяць рэформы толькі тады, калі для іх амаль позна, будзе ўжывацца і ва Украіне, - адзначыў ён. - І сапраўды, для Украіны ўжо амаль позна. Калі Украіна не зробіць гэтага, нам давядзецца сутыкнуцца з агрэсіяй Пуціна, бо яна будзе слабай і няздольнай абараніць сябе".

Са словаў палітыка, у выпадку Украіны і яе трансфармацыі на карту пастаўлена значна больш, чым у Польшчы ці Чэхіі. "Як вы памятаеце, ніхто не ставіў пад сумнеў польскія межы ў 1990-я гады", - адзначыў ён.

У той жа час, кажучы пра агрэсію РФ супраць Украіны, Сікорскі выказаў перакананне, што "Пуцін саступіў на Данбасе". "Пуцін - гэта гулец, чый поспех скончыўся. У некаторых выпадках - напрыклад, у чачэнскай вайне або вайне ў Грузіі, або ў выпадку анэксіі Крыму - ён дзейнічаў авантурна. І ён перамог у гэтых авантурах, але ён саступіў на Данбасе", - перакананы Сікорскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках