3 траўня 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская дэпутатка напісала даклад аб расейскіх вайсковых злачынствах на Данбасе

4
Польская дэпутатка напісала даклад аб расейскіх вайсковых злачынствах на Данбасе
Малгажата Гасеўская
ФОТА: FACEBOOK.COM/M.GOSIEWSKA

Дэпутатка польскага Сэйма Малгажата Гасеўская апублікавала даклад «Расейскія вайсковыя злачынствы ва Усходняй Украіне ў 2014 годзе».

18 снежня польская дэпутатка Малгажата Гасеўская апублікавала даклад «Расейскія вайсковыя злачынствы ва Усходняй Украіне ў 2014 годзе», паведамляе «Радыё Польшча».

Дакумент, створаны дэпутатам партыі «Права і Справядлівасць» пры падтрымцы валанцёраў, тычыцца дзеянняў расейскіх жаўнераў і прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Усходняй Украіны. Акрамя таго, у тэксце згадваюцца некалькі падзей, якія адбыліся ў Крыме і ў Расеі, куды вывозілі палонных.

Рапарт складзены на базе больш як60 інтэрв'ю, якія польскія экспэрты правялі з палоннымі. Гаворка ідзе пра такія злачынствы як пазбаўленне волі, фізічныя і псіхічныя катаванні, рабавання і забойствы. Частка матэрыялаў кранае сваёй шакавальнай жорсткасцю. У дакуменце 153 старонкі.

У тэксце дакладу адзначаецца, што на аснове гэтых матэрыялаў будзе пададзенае апавяшчэнне ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Даклад складзены ў дзвюх моўных версіях - польскай і ангельскай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках