3 траўня 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent - $44, WTI - $41,5

Кошт нафты Brent - $44, WTI - $41,5

Нафта аднавіла падзенне напярэдадні сустрэчы міністраў АПЕК.

Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg.

Студзеньскія ф'ючэрсы нафты маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 09:00 паводле менскага часу патаннелі на $0,16 (0,36%) - да $44,28 за барэль. На таргах у аўторак іх кошт апусціўся на $0,17 (0,38%), склаўшы $44,44 за барэль.

Каціроўкі ф'ючэрсаў нафты WTI на студзень на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) раніцай у сераду знізіліся на $0,26 (0,62%) - да $41,59 за барэль. У той жа час паводле вынікаў папярэдняй сесіі кошт кантрактаў падняўся на $0,20 (0,48%) - да $41,85 за барэль.

Міністр нафты Саудаўскай Аравіі Алі ібн Ібрагім ан-Нуаймі паабяцаў разгледзець на пятніцкім пасяджэнні АПЕК усе пытанні і выслухаць усе праблемы іншых сябраў картэлі, піша «Інтэрфакс».

Раней яго іранскі калега Біджан Намдар Зангане разаслаў удзельнікам групы ліст з заклікамі скараціць лішкі вытворчасці.

«На гэтым этапе няма ніякіх сведчанняў таго, што сябры АПЕК рухаюцца ў напрамку сцэнару, які прымусіць Саудаўскую Аравію адысці ад абранай стратэгіі. Пакуль мы не ўбачым зменаў з боку прапановы ў гэтым раўнанні, паляпшэнне настрояў, звязанае з попытам, не будзе аказваць значнага ўплыву», - мяркуе галоўны аналітык CMC Markets у Сіднэі Майкл Макарці.

Акрамя таго, рынак чакае свежых звестак аб дынаміцы таварных запасаў нафты ў ЗША, якія, імаверна, знізіліся на мінулым тыдні ўпершыню за 10 справаздачных перыядаў. Кансенсус-прагноз аналітыкаў, апытаных Bloomberg, прадугледжвае скарачэнне на 800 тысяч барэляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках