3 траўня 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі гатовыя з 1 студзеня знішчаць турэцкія прадукты харчавання

21
У Расеі гатовыя з 1 студзеня знішчаць турэцкія прадукты харчавання

Рассельгаснагляд гатовы з 1 студзеня прыступіць да знішчэння забароненай да ўвозу турэцкай сельгаспрадукцыі.

Рассельгаснагляд з 1 студзеня зможа знішчаць кантрабандную сельгаспрадукцыю з Турцыі на тэрыторыі Расеі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка ўстановы Юлія Мелана, паведамляе РІА «Новости».

«Калі мы гэтую прадукцыю выяўляем як нелегальна увезеную на тэрыторыю Расеі, на сённяшні дзень у нас ёсць усе паўнамоцтвы знішчаць гэтую прадукцыю. Ёсць пастанова ўрада, паводле якой мы можам знішчаць прадукцыю невядомага паходжання», - сказала Мелана.

З яе слоў, асноўная доля імпарту прадуктаў з Турцыі даглядаецца спецыялістамі Рассельгаснагляду ў партах па прыбыцці.

«Іншае пытанне, калі яна нелегальная, кантрабандай завезеная, і мы яе выявілі дзесьці на тэрыторыі Расеі, то, натуральна, мы маем права яе знішчыць. Але, вядома, трэба па сітуацыі глядзець», - паведаміла прадстаўніца нагляднай установы.

Стасункі паміж Масквой і Анкарой пагоршыліся пасля таго, як франтавы бамбардзіроўшчык Су-24 са складу расейскай авіягрупы ў Сірыі 24 лістапада быў збіты турэцкімі знішчальнікамі F-16. Самалёт упаў на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй, камандзір экіпажа загінуў, штурман быў выратаваны. Акрамя таго, у выніку абстрэлу сірыйскімі баевікамі гелікоптэра, які выляцеў на пошукі экіпажа бамбардзіроўшчыка, загінуў адзін марскі пяхотнік.

28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі.

Пасля інцыдэнту з Су-24 прэс-сакратар расейскага прэзідэнта заявіў, што расейская авіяцыя, якая дзейнічае ў Сірыі, будзе выконваць заданні пад прыкрыццём расейскіх СПА.

Міністр абароны таксама заяўляў, што Расея перакіне на сірыйскую авіябазу найноўшы зенітна-ракетны комплекс С-400, здольны паражаць любыя лятальныя апараты, а таксама крылатыя і балістычныя ракеты сярэдняй і малой далёкасці на вышынях да 35 кіламетраў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках