3 траўня 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнагорыю запрасілі ў NATO

3
Чарнагорыю запрасілі ў NATO

NATO прыняло гістарычную пастанову пра пачатак перамоваў аб уступленні Чарнагорыі.

Пра гэта, як паведамляе ТАСС, паведаміў генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг.

«NATO прыняло гістарычную пастанову пра пачатак перамоваў аб уступленні Чарнагорыі», - заявіў кіраўнік вайскова-палітычнага блока.

Як паведамляе Reuters, Столтэнбэрг павіншаваў Падгорыцу з гэтай падзеяй. «Гэта пачатак вельмі прыгожага альянсу», - цытуе агенцтва словы генеральнага сакратара NATO.

Чарнагорыя, былая югаслаўская рэспубліка з насельніцтвам 680 тысяч чалавек, імкнецца да ўступлення ў Еўразвяз і NATO. 19 сакавіка рэспубліка далучылася да санкцый ЕЗ супраць Расеі ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках