3 траўня 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская міліцыя шукае кліента банка, які атрымаў у касіркі лішак грошай

50
Менская міліцыя шукае кліента банка, які атрымаў у касіркі лішак грошай

У Менску адшукваецца кліент банка, якому пры абмене валюты касірка памылкова выдала лішнія грошы.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама, у Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнулася касірка філіяла аднаго з банкаў з просьбай дапамагчы ў высвятленні асобы мужчыны, якому пры абмене валюты яна памылкова выдала грашовую суму большую, чым было трэба. Фота адшуканае з камеры відэаназірання размешчанае на сайце ГУУС.

Інцыдэнт адбыўся пад 14.30 гадзін 18 лістапада. Мужчына падышоў да акенца касіркі і перадаў ёй грашовыя сродкі сумай 870 даляраў ЗША, каб абмяняць іх на расейскія рублі. Касірка выдала кліенту грашовыя сродкі ў рублях РФ на 10 000 больш належнай сумы. Мужчына забраў грошы, пералічыў і пайшоў.

Службай бяспекі банка выняла запіс з камеры відэаназірання, на якім выяўляецца гэты чалавек.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках