3 траўня 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звяз палякаў Гародні абраў новага старшыню

1

Новым старшынём гарадзенскай гарадской арганізацыі непрызнанага ўладамі Звязу палякаў у Беларусі абраны Павел Кмецік.

Павел Кмецік быў абраны большасцю галасоў замест Яніны Саловіч, якая дагэтуль кіравала гарадзенскай арганізацыяй. Павел Кмецік у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» адзначыў, кіруючы гарадзенскай структурай, вялікая ўвага будзе надавацца працы з моладдзю і прыцягненню яе ў шэрагі Звязу палякаў:

«Цяпер востра стаіць пытанне адзінства пакаленняў. Трэба, каб старэйшае пакаленне перадало свой досвед, традыцыі, любоў да роднай зямлі, а малодшае – прыняло ўсё гэта, каб не было разрыву».

У склад гарадзенскай гарадской арганізацыі Звязу палякаў уваходзіць больш за тысячу чалавек. Гэта самая вялікая тэрытарыяльная арганізацыя не толькі польскай меншасці, але і ўсяго няўрадавага сектара грамадскіх арганізацый.

Больш за дзесяць гадоў арганізацыя, як і ўвесь Звяз палякаў, праз ціск з боку афіцыйных улад Беларусі дзейнічае без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Павел Кмецік
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках