3 траўня 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Украіна павінна цалкам аднавіць кантроль над межамі

4
Джон Кэры: Украіна павінна цалкам аднавіць кантроль над межамі
Джон Кэры

Калі Расея хоча, каб Захад аслабіў санкцыі супраць яе, ёй неабходна выканаць менскія пагадненні цалкам.

Пра гэта, як паведамляе "Еўрапейская праўда", заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў Брусэлі на прэс-канферэнцыі.

"Я хачу яшчэ раз паўтарыць заклік да РФ цалкам выканаць менскія пагадненні, які прэзідэнт Абама выказаў падчас саміту G20, - адзначыў ён. - Павінна быць адведзенае ўсё цяжкае ўзбраенне. Выбары на Данбасе павінны адбыцца згодна з Канстытуцыяй і пры маніторынгу АБСЕ".

"Таксама важна, каб Украіна напоўніцу аднавіла кантроль над сваімі межамі, - падкрэсліў ён. - Калі Масква хоча паслаблення санкцыяў, то яна павінна выканаць узятыя на сябе абавязанні ў рамках менскіх пагадненняў".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках