3 траўня 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра Майдан трапіў у шорт-ліст «Оскара»

Фільм пра Майдан трапіў у шорт-ліст «Оскара»

Фільм ізраільскага рэжысёра Яўгена Афінееўскага «Зіма ў агні: украінская барацьба за свабоду» трапіў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію «Оскар».

Аб гэтым піша выданне The New York Times, паведамляе «Апостроф».

Фільм пра ўкраінскую рэвалюцыю папаў у спіс 15 фільмаў-прэтэндэнтаў на «Оскар». Гэтыя фільмы былі абраныя акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў з 124 карцін.

Фільм «Зіма ў агні» распавядае пра 93 дні зімы 2013-2014 гадоў, калі на Майдане адбываліся жорсткія баі. Раней стужка была прадэманстраваная на Міжнародным фестывалі фільмаў аб правах чалавека ў Нюрнбергу і атрымала гран-пры. Таксама фільм атрымаў прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы дакументальны фільм на кінафестывалі ў Таронта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках